Перайсці да зместу

Хрыбет Пятра Першага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрыбет Пятра Першага
39° пн. ш. 71° у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаПамір 
Даўжынякаля 200 км
Найвышэйшая вяршыняпік Масква 
Вышыня6785 м 
Хрыбет Пятра Першага (Таджыкістан)
Хрыбет Пятра Першага

Хрыбет Пятра́ Пе́ршага[1] — горны хрыбет у Таджыкістане, на Заходнім Паміры, паміж рэкамі Сурхоб і Абіхінгоў (басейн Аму­да­р’і).

Даўжыня хрыбта складае каля 200 км. Адыходзіць на за­ха­д ад хрыбта Акадэміі Навук у раёне піка Ісмаіла Самані, дзе знаходзіцца Па­мір­скае фір­навае пла­то.

Сярэд­няя вы­шыня на за­ха­дзе 4300 м, на ўсходзе да 6000 м. Найвышэйшы пункт — 6785 м (пік Масква).

Хрыбет Пятра Першага складзены (за выключэннем усходняга адрэзка) мезакайназойскімі пародамі, пераважна з пясчанікаў і кангламератаў. Яго паўночны схіл мае чатыры ступені паверхней выраўноўвання, на якіх у многіх участках выражаны карставыя працэсы (у мезазойскіх вапняках і гіпсах).

Рэльеф высакагорны, з глыбо­кімі цяснінамі і ска­лісты­мі зуб­ча­стымі вяршынямі. Праяўляецца сейс­мічная ак­тыўнасць. Ва ўсходняй частцы хрыбта — магутны цэнтр зледзянення, шмат ледавікоў (Сагран, Гандо і інш.).

На схілах — уча­ст­кі гор­ных арэхавых і кляно­вых лясоў, якія змяняюцца ар­чо­вым рэдкалессем, вы­шэй — аль­пійскія лу­гі.